Камеры фіксацыі дарожнага руху з'явіліся на Партызанскім праспекце

2 октября 2013

У сталіцы пачынаюць паўнавартасную работу камеры фіксацыі дарожнага руху, усталяваныя на Партызанскім праспекце ў раёне з'езду на трасу М4. Пакуль што на металічных канструкцыях абапал магістралі ўсталяваныя пяць стацыянарных комплексаў. У перспектыве такіх прыбораў будзе сем.


У ДАІ не выключаюць, што ў будучыні ўсе камеры могуць стаць часткай аўтаматызаванай сістэмы відэадэтэкцыі дарожнага руху і будуць запісваць усе парушэнні. Пакуль жа размова ідзе толькі пра фіксаванне хуткасці. Першыя парушальнікі хуткаснага рэжыму на гэтым участку атрымаюць лісты шчасця ўжо ў найбліжэйшыя дні.