Камяністы сад, зялёны аазіс, вертыкальны агарод

17 августа 2016

Дзіцячыя садкі, школы і ліцэі Мінска ўдзельнічаюць у конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне. «Формула сада» аб'ядноўвае больш за 60 ландшафтных кампазіцый. Архітэктурнымі формамі любавалася Юлія Токар.

Агуркі, кабачкі, салата, пятрушка. Пляцоўка ля 533 дзіцячага садка ператварылася ў багаты агарод. Вертыкальны. Тут агародніну і травы - аніс, базілік, мацярдушку - вырошчваюць у спецыяльных падвясных градках. Каб на невялікай плошчы прадэманстраваць адметнасць ландшафтнага сюжэта.

У цэнтры кампазіцыі гаспадыня агарода. Спадніца літаральна ўзрошчана з агуркоў і фасолі. Сукенка з кветкавых вазонаў. І нават вянок з прыродных матэрыялаў. Тут акцэнт – на разнастайнасць раслін.

Вертыкальны агарод з'явіўся невыпадкова. Сталічныя дзіцячыя садкі, школы і ліцеі ўдзельнічаюць у конкурсе на лепшую ландшафтную кампазіцыю. На працягу лета настаўнікі, выхавальнікі разам з дзецьмі і іх бацькамі рыхтаваліся да «Формулы сада».

Лепшыя праекты з жывых кветак, кустоў і камянёў вызначылі па пяці намінацыях. Ініцыятыўная выхавальніца 453 дзіцячага садка Ірына Зіноўчык – аўтар гэтай «Каменнай казкі». У чараўнічым ракарыі працякае блакітная рэчка, на берагах якой гуляюць зайцы, жабы, чэшырскі кот. Тут кожны каменьчык мае пэўную форму і колер. А клумбы дэкаратыўнай кампазіцыі створаны з паўсотні раслін.

Камяністыя сады, зялёныя аазісы, вертыкальныя агароды - пераможцаў «Формулы сада» ўзнагародзяць 3-га верасня. Самыя крэатыўныя дызайнерскія праекты прадставяць Мінск на рэспубліканскім конкурсе «Упрыгожым Беларусь кветкамі».