Камянец прыходзіць у сябе пасля моцнага ветру і граду

11 августа 2017

Напярэдадні позна ўвечар горад накрыў навальнічны фронт. Паводле слоў відавочцаў, ільдзінкі велічынёй з фасоліну прабівалі дахі і шклопакеты. Вецер паднімаў у паветра лёгкія канструкцыі.

На выхадныя ў Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, а ў Брэсце ўпершыню за ўсё лета - чырвоны. Але не з-за навальніцы, а спякоты. Тэмпература паветра будзе дасягаць 35-ці цяпла.