Калінінградская вобласць Расіі закупіць партыю беларускіх аўтобусаў спецыяльна да чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў наступным годзе. Нядаўна МАЗ паставіў у Калінінград сто адзінак пасажырскай тэхнікі. Акрамя таго, расійскі бок мае патрэбу і ў вадзіцелях аўтобусаў на час правядзення чэмпіянату. Вопыт замежных камандзіровак у мінскіх спецыялістаў ёсць. На працягу двух месяцаў нашы вадзіцелі працавалі ў Сочы падчас зімовых Алімпійскіх гульняў.
У Мінску працуюць каля пяці тысяч вадзіцеляў. Штодзень на сталічныя вуліцы выязджаюць больш за 1000 аўтобусаў, 700 тралейбусаў і амаль 100 трамваяў.














