Каляндарная вясна ў Беларусі пачалася са снегападу і моцнага ветру

1 марта 2019

Каляндарная вясна ў Беларусі пачалася са снегападу і моцнага ветру, парывамі да 18 метраў за секунду. На сёння аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пад уплывам павышанага атмасфернага ціску гэтай ноччу ў Мінскай вобласці будзе да 13 градусаў марозу. Заўтра днём слупок тэрмометра будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 1. Пераважна без ападкаў.

У такія складаныя ўмовы надвор'я вадзіцелям варта быць асабліва ўважлівымі і вытрымліваць большую дыстанцыю. А вось у пачатку наступнага тыдня крыху пацяплее. Днём у асобных раёнах да плюс 8.