Каляндарная восень стартуе сонечным і цёплым надвор'ем

30 августа 2019
Цёплае надвор'е будзе радаваць не толькі ў апошнія дні жніўня, але і з надыходам каляндарнай восені. Тэмпература паветра днём 20-25 градусаў, а ноччу слупкі тэрмометра апусцяцца да 13-17. Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ноччу ў некаторых раёнах Мінскай вобласці кароткачасовыя дажджы, магчымы і навальніцы.