Які курс падтрымкі пасля CОVID-19 прапануюць здраўніцы Мінскай вобласці?

9 марта 2022

Клінікі сталіцы і вобласці паступова вяртаюцца да звыклага рэжыму працы. Колькасць шпіталізаваных пацыентаў з дыягназам CОVID-19 памяншаецца. Але па-ранейшаму актуальным застаецца пытанне рэабілітацыі пасля каранавіруса. Прайсці курс падтрымкі здароўя можна ў беларускіх здраўніцах. Адпачывальнікам санаторыяў прапаноўваюць лячэбныя працэдуры, заняткі спортам, пяціразовае харчаванне. Пра важныя і своечасовыя інвестыцыі ў здароўе раскажа Дар'я Рачко

Праграма рэабілітацыі пасля COVID-19 у санаторыях Мінскай вобласці

Сям'я Кірылюк захварэла на COVID-19 у мінулым годзе. Спачатку - муж, на наступны дзень - жонка. Разам, падтрымліваючы адно аднаго ў палаце брэсцкай бальніцы правялі больш за 80 дзён. Большую частку з іх Юрый знаходзіўся на кіслароднай падтрымцы. Цяпер ужо муж і жонка прайшлі курс рэабілітацыі. Прызналіся, што вынік адчувальны.

У свае амаль 82 Таццяна Федзюкевіч у цудоўнай форме. Гаворыць, сумаваць сабе не дазваляе. Яшчэ б, за плячыма вялікі вопыт працы медыкам. Пабачыла многае. Усё ж каранавірус восенню мінулага года застаў нечакана. Дыягназ "двухбаковая пнеўманія" паставілі практычна адразу.

Пра рашэнне паехаць на аздараўленне Таццяна не пашкадавала. Курс рэабілітацыі каля 18 дзён. Да таго ж, санаторый прадугледжвае ўсё для аднаўлення - кожны дзень абавязковыя спартыўныя нагрузкі: дыхальная гімнастыка - усё пад кіраўніцтвам інструктара, лячэбныя працэдуры: гэта і галатэрапія, магнітатэрапія і інгаляцыя. Надаюць увагу і харчаванню: яно 5 разоў на дзень, дадаткова - вітаміны атрымліваюць з кіслародных кактэйляў.

Каб не прывезці і не павезці з сабой каранавірус, у здраўніцы прадугледжаны ўсе меры прафілактыкі: дзейнічае масачны рэжым, абавязковая сацыяльная дыстанцыя, паўсюль антысептыкі для апрацоўкі рук. За мінулы год стацыянарную медыцынскую рэабілітацыю пасля COVID-19 прайшлі звыш 10 тысяч пацыентаў.