Якое Вадохрышча без акунання ў палонку

18 января 2017

Царква да такіх купанняў не заклікае, але і не асуджае гэты рытуал, бо лічыць яго мясцовай традыцыяй. У гэтыя дні на ўсіх выратавальных станцыях, дзе афіцыйна дазваляецца купанне, дзяжураць медыкі і вадалазы. У сталіцы такіх месцаў 8. Сярод іх Дразды, Камсамольскае возера, Цнянскае вадасховішча. Важна памятаць, што акунанне нельга сумяшчаць з ужываннем алкаголю. Больш за тое, арганізм неабходна падрыхтаваць і зрабіць размінку.

На Цнянскім вадасховішчы зараз знаходзіцца мой калега Уладзімір Каралёў. Прыкладна дзве гадзіны таму была асвячоная купель, і зараз усе прысутныя акунаюцца ў ваду. Я прапаноўваю паглядзець, як гэта было.

Рэпартаж Уладзіміра Каралёва (прамое ўключэнне).

Мы знаходзімся на Цнянскім вадасховішчы, дзе прыкладна дзве гадзіны таму была асвячоная купель, і зараз усе прысутныя акунаюцца ў ваду. Я прапаноўваю паглядзець, як гэта было.

У сталіцы і Мінскім раёне месцы для здзяйснення абраду знаходзяцца на Камсамольскім возеры, вадасховішчы "Дразды", "Крыніца", Мінскім моры, Пцічы і Вячы. Трэба адзначыць, што купелі ёсць і ў іншых месцах, проста тут усё абсталявана для таго, каб грамадзяне маглі бяспечна пагрузіцца ў ледзяную ваду. Месцы для купання абсталяваныя ў раёнах дзеяння выратавальных станцый сталічнага АСВОДа. Дзеля бяспекі тут дзяжураць вадалазы і брыгада медыкаў. Зараз я прапаноўваю паслухаць тых, хто ўжо акунуўся.

Акунуцца ў палонку сёння можна будзе да 22 гадзін. Заўтра - увесь дзень з 9 раніцы і да 19. Каб не атрымаць пераахаладжэнне, ля такіх купеляў ратавальнікі збудавалі імправізаваную лазню для абагравання. Спецыялісты рэкамендуюць перад тым як ісці на возера, добра пад’есці, але ні ў якім разе не ўжываць алкаголь. На вадаём узяць з сабою тэрмас з гарачай гарбатай або кавай. З адзення - абавязкова цёплы халат або рушнік, а таксама тапачкі. Ну, і самае галоўнае - апускацца ў ледзяную ваду трэба на кароткі час, каб не атрымаць моцнае пераахаладжэнне.