Якімі якасцямі валодае беларуская запражная - адзіная нацыянальная парода коней

24 октября 2019

Яны здольныя працягнуць тоны грузу, прабегчы сотні кіламетраў і нават вылечыць дзяцей. Такімі нестандартнымі якасцямі валодае беларуская запражная - адзіная нацыянальная парода коней. 

У краіне іх параўнальна мала, ды і гаспадарак, дзе іх выкарыстоўваюць, раз-два і аблічыўся, але заолагі ўжо ўзяліся за плённую працу над узнаўленнем і паляпшэннем віду. Так, да 2020 года навукоўцы плануюць вывесці спартыўную  асобіну беларускага каня, якая, магчыма, стане выдатным канкурэнтам знакамітым арабскім або англійскім скакунам. Якімі якасцямі валодае беларускі конь,   высвятляў Мікіта Дзяменцьеў. 

Яны здольныя працягнуць тоны грузу, прабегчы сотні кіламетраў і нават вылечыць дзяцей. 

Пазыўныя Наталлі Сазановіч гэтыя коні пазнаюць з тысячы. За дзесяць гадоў працы конюхам яна вывучыла ўсе звычкі і норавы кожнага. Ведае ўсіх па мянушцы і лёгка вызначае, у  якім настроі жывёла. Тут, упэўнівае, як і з людзьмі – любоў і клопат - лепшае выхаванне.

Дапамагаюць  гэтыя дабракі і працы па гаспадарцы. Беларуская запражная доўга захоўвае актыўную працаздольнасць. Так што нават адна конская сіла можа скласці сур'ёзную канкурэнцыю трактару Т-25. І хоць парода драбней за рускага цяжкавоза, пры аднолькавай нагрузцы паўсоценны  марафон не праблема. Плюс  лічыцца доўгажыхаром, для рабочага каня 25-30 гадоў гэта вельмі добры паказчык.

Усяго на конным заводзе "Зарэчча" парадку 90 коней. З іх 35 племянных кабыл. 

Вось, як напрыклад гэтая Піка. Усе яны вельмі добразычлівыя, і лёгка могуць дазволіць пракаціцца на сабе. Ну што, Галатэя, паехалі! Ну, пакуль яна есць, адчуваю,  нікуды мы не паедзем. 

Дарэчы, што датычыцца  ежы, то запражныя зусім не пераборлівыя. Патэнцыял "універсальнага салдата" заолагі разглядзелі ў гэтай пародзе яшчэ 150 гадоў назад. І на працягу паўтара стагоддзя паляпшалі гены коней. 

Такім лайфхакам Надзея Каралько карыстаецца ўжо больш за 20 гадоў,  дрэсіруючы беларускага каня. Тут,  у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце, сярод мноства спартыўных парод ёсць наша, нацыянальная. Нароўні з усімі яны чаканяць крок і скачуць праз бар'еры.

Зрэшты, ёсць у Парада і Мелісы і асноўная задача - лячыць. Зараз яны праходзяць падрыхтоўку для іпатэрапіі. Дарэчы, для некаторых пацыентаў гадзіна верхавой язды часам замяняе шматлікія лекі. 


Усяго ў гаспадарках краіны пагалоўе беларускай запражной невялікае, ледзь больш за  600. У наступным годзе з'явіцца новы від нацыянальнага каня,  упэўніваюць навукоўцы. Гэта будзе спартыўны скакун. Жывёла трохі зменшыць у сіле, але прыплюсуе ў хуткасці і грацыі. І не выключана, што складзе канкурэнцыю на лепшых сусветных іпадромах арабскім або англійскім верхавым скакунам.