Якім быў высакосны 2016 для свету?

31 декабря 2016

Некалькі гадзін адлучаюць нас ад наступу новага, 2017, года. Час, напоўнены надзеямі і чаканнямі, радасцю і прадчуваннем. А яшчэ гэта час, калі прынята паварочвацца назад і падводзіць вынікі мінулага. Ацэньваць пройдзены шлях і вынікі праробленай працы.  Якім ён быў, высакосны 2016, для свету?

Так, няпростым, неадназначным. У ім было шмат таго, што хацелася б пакінуць у мінулым. Быць можа, забыць.  Але ўсё ж лепш атрымаць урокі. Напружанае палітычнае становішча на планеце, узброеныя канфлікты, тэрор, катастрофы.

Сітуацыя, калі час усвядоміць, што самая вялікая каштоўнасць у свеце - гэта мір. Хай тонкі, але ўсё ж лепшы за добрую вайну. І гэтае ўсведамленне пачало прыходзіць, роўна як і разуменне таго, што такім астраўком спакою і апірышчам стабільнасці калі не ў свеце, дык у Еўропе выступае невялікая, але міралюбная краіна пад назвай Беларусь. Дзе наша з вамі бяспека складаецца з магчымасці спакойна вяртацца ўвечары дахаты і быць спакойнымі за здароўе і дабрабыт сваёй сям'і, родных і блізкіх. Дзе можна быць упэўненымі, што нічога дрэннага не здарыцца. Таму што гэта таксама частка дзяржаўнай палітыкі. 

Дарэчы, палітычны год для краіны, ды і, пэўна, кожнага з нас выдаўся насычаным. Усе разам на Усебеларускім сходзе вызначалі шляхі развіцця на наступныя 5 гадоў, абіралі новы парламент. Яскравай каметай з каляспартыўнымі пачуццямі пранесліся Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Рыа, калі мы да самазабыцця хварэлі за нашых і зоркі ўзыходзілі на спартыўным небасхіле. Часцяком нават насуперак. Пацешылі ў старым годзе і прызнаныя лідары айчыннага, ды што там гаварыць  - сусветнага спорту Дар'я Домрачава і Вікторыя Азаранка, якія прымерылі новую для сябе ролю - ролю мамы. Дарэчы, і гэта таксама дадатная тэндэнцыя 2016 года -   нас стала болей. У Беларусі азначыўся дэмаграфічны рост.  І гэта яшчэ адна падстава для радасці.

Па традыцыі за некалькі хвілін да паўночы з навагоднімі віншаваннямі ў тэлевізійным эфіры звернецца Кіраўнік дзяржавы. І мы, аб'яднаўшыся, з заміраннем сэрца будзем жадаць адно аднаму шчасця, здароўя і дабрабыту, як гэта робяць у адным вялікім доме, у адной сям'і. І абавязкова верыць у тое, што мары дакладна спраўдзяцца!