Якім быў Дзень ведаў у розных месцах Беларусі?

2 сентября 2018

1 верасня, зразумела, гэта радасць і хваляванне, урачыстыя лінейкі, кветкі і, вядома, усмешкі. З асаблівым трапятаннем Дзень ведаў праходзіць у першаклашак, бо яны на парозе цалкам новага свету, імі яшчэ не спазнанага, і ў выпускнікоў, каму трэба будзе неўзабаве зрабіць упэўнены крок у дарослае жыццё. Новы навучальны год пачаўся ў дзіцячых садках, школах, каледжах і ўніверсітэтах.

Не абышлося і без сюрпрызаў. Да 1 верасня ў Беларусі адчынілі дзверы тры новыя школы. А галоўная тэма першага ўроку аб'яднала не толькі дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў, але і прадстаўнікоў улады і медыяперсон. Паспяховыя людзі сваім асабістым прыкладам натхнялі на поспехі ў вучобе.

Якім быў Дзень ведаў у розных месцах Беларусі - кароткі агляд у Веранікі Буты (відэа).