Турыстычны брэнд Беларусі выберуць да канца гэтага года. 17 варыянтаў канцэпцый зараз вынесеныя на народнае галасаванне на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме. Сваю перавагу выказалі ўжо амаль 25 тысяч чалавек. Прэтэндэнты на перамогу - дызайнеры, капірайтэры, маркетолагі - кожны з іх падрыхтаваў і прапанаваў свой варыянт праекта з падрабязным апісаннем і прэзентацыяй. Канцэпцыя тур-брэнда павінна адлюстроўваць пасыл - падарожжа ў Беларусь, у краіну на стыку славянскай і заходняй культур, можа стаць дзіўным і эмацыйным адкрыццём.
Прагаласаваць за самую крэатыўную і цікавую ідэю можна да 16 снежня. Па выніках галасавання будзе сфарміраваная тройка лідараў. І апошняе слова - за журы.













