З 1 мая ў Беларусі новы бюджэт пражытачнага мінімуму. У сярэднім на душу насельніцтва ён складзе 311 рублёў і 15 капеек. Гэта амаль на 5 % больш у параўнанні з ранейшым нарматывам. Новая велічыня будзе дзейнічаць да канца ліпеня.
1 мая таксама павялічацца ўзроставыя даплаты да пенсій. Іх атрымальнікі - людзі ад 75 гадоў і старэйшыя. Памер гэтых выплат для асоб ва ўзросце 75-79 гадоў складзе 58 рублёў, ад 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) - амаль 117 рублёў. Сумы зафіксаваныя на квартал да канца ліпеня.
З 1 мая ў Беларусі новы бюджэт пражытачнага мінімуму
1 мая 2022













