Якія букеты школьнікі выбіраюць сёлета

30 августа 2018

Да ўрачыстых лінеек засталіся літаральна два дні. Бацькі з дзецьмі завяршаюць падрыхтоўку да новага навучальнага года. У Дзень ведаў адзін з галоўных атрыбутаў - букет кветак. Разнастайныя кампазіцыі падрыхтавалі ў гэтым годзе фларысты. Гандаль напярэдадні 1 верасня па колькасці кветак можа параўнацца толькі з 8 Сакавіка. Наталля Кузьміцкая даведалася, якія букеты школьнікі выбіраюць сёлета.

Выбар букета да 1 верасня - пытанне, якое хвалюе многіх бацькоў у апошнія дні лета.

Букеты школьнікаў могуць быць дапоўнены і цікавымі тэматычнымі элементамі - мініятурнымі глобусамі, самалёцікамі, зробленымі з лістоў школьных сшыткаў або каляровымі алоўкамі.

Не менш яркімі і прыгожымі могуць быць букеты і з хатніх кветак. На прысядзібным участку Алены Казей і чырвоныя вялікія шапкі гербераў, крэмавыя гладыёлусы, сапраўдныя восеньскія гайлардыі. Вядома ад бабулі з летніх канікул трэцякласнік Макар вернецца з прыгожым букетам.

Унукі Тамары Фацеевай ужо даўно скончылі школу, таму вось ужо 5 гадоў запар прыгожыя фларыстычныя кампазіцыі яна складае на продаж. Нават у дзень урачыстых лінеек з раніцы ў яе заўсёды чэргі.

На сезонным рынку Камароўкі можна знайсці кветкі, як кажуць, на любы густ. Тут і вечна квітнеючыя краспедыі, гамфрэны, кошыкі з рознакаляровымі пялёсткамі, традыцыйныя астры або хрызантэмы.

Букет кветак - абавязковы атрыбут Дня ведаў. Аднак не вельмі важна, ці будзе ён складзены з хатніх кветак або сабраны прафесійным фларыстам. Галоўнае, каб ён быў гарманічны і доўгі час ствараў добры настрой.