Якое надвор'е чакае нас у Дзень Перамогі?

7 мая 2018
Сонечныя промні будуць радаваць увесь тыдзень. Тэмпература на некалькі градусаў вышэйшая за кліматычную норму. Аднак заўтра па паўднёвым усходзе прагназуюцца навальніцы з моцнымі парывамі ветру да 14 метраў за секунду. 9 мая надвор'е не пашкодзіць святу і адпачынку. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі раніцай, днём паветра прагрэецца да +25, +27 у асобных раёнах. Да канца тыдня цёплае камфортнае надвор'е, але месцамі пройдуць дажджы. Таму разам з сонечнымі акулярамі не перашкодзіць узяць з сабой парасон.