Якое надвор'е будзе ў выхадныя ў Беларусі, і калі зіма адступіць

18 ноября 2022

Найбліжэйшыя дні  ў Беларусі будуць снежнымі. На суботу, 19 лістапада, у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца моцныя ападкі і завеі, надвор'е будзе марозным (на 1-3 градусы ніжэй за кліматычную норму). Так, сёння ўначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да 3-9 градусаў са знакам мінус. Днём жа да 6 марозу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Такі зімовы антураж захаваецца і ў нядзелю, 20 лістапада. 

На наступным тыдні маразы аслабнуць 

У пачатку наступнага тыдня зіма зменшыць градус: ненадоўга настане адліга. Чакаецца дождж і мокры снег, галалёд.  У некаторых раёнах краіны будуць згушчацца туманы. Тэмпература на працягу дня ад -4 °C да +2 °C. Уначы захаваюцца замаразкі.