Як жывуць сучасныя ленінцы ў Расіі і Беларусі

10 сентября 2017

Ізноў вернемся да сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарам КПРФ. На ёй, дарэчы, у тым ліку абмяркоўвалі развіццё супрацоўніцтва ў сферы АПК. Генадзь Зюганаў распавёў, што ў свой час прысылаў у Беларусь спецыялістаў для вывучэння вопыту ў аграпрамысловым комплексе. Шматлікія напрацоўкі беларусаў знайшлі ўвасабленне на расійскіх прадпрыемствах. У прыватнасці, лідар КПРФ распавёў аб саўгасе імя Леніна, тэрыторыю якога назваў "зонай сацыяльнага аптымізму". Некалькі фотаальбомаў, дзе паказаны дасягненні шматгаліновай гаспадаркі, ён падарыў Аляксандру Лукашэнку.

Каб "ажывіць малюначкі", наша здымачная група з'ездзіла ў Падмаскоўе паглядзець на ўзорны расійскі саўгас. Фармат гаспадаркі здаўся нам вельмі знаёмым. Для беларусаў такая мадэль звыклая, і называецца яна - аграгарадок. У Беларусі мы знайшлі "цёзку" падмаскоўнага сельгаспрадпрыемства - пасёлак Леніна ў Бабруйскім раёне.

Як жывуць сучасныя ленінцы ў Расіі і Беларусі – расказвае Дар'я Белавусава-Пятроўская (відэа).