Як выклікаць інтарэс да арміі?

26 февраля 2015

У сучасным грамадстве выклікаць інтарэс да арміі можна дзякуючы камп’ютарным гульням, блогам і сацыяльным сеткам. Гэта заявіў начальнік Ваеннга інфармацыйнага агенцтва "Ваяр" Андрэй Шубадзёраў падчас анлайн-канферэнцыі. Яна прайшла сёння ў інтэрнэт-гасцінай Белтэлерадыёкампаніі.

Апроч пошуку эфектыўных метадаў патрыятычнага выхавання моладзі, дзейнасць агенцтва "Ваяр" накіраваная на аператыўнае інфармаванне насельніцтва аб пытаннях бяспекі і дзейнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.