На чыстую ваду нядобрасумленных замежных вытворцаў мыйных сродкаў вывела праверка Дзяржкантролю. Яна паказала, што многія прадукты не адпавядаюць патрабаванням беларускага стандарту. У прыватнасці, з вясны мінулага года вытворцы павінны атрымаць дакументы адпаведнасці ДАСТу, што, як высветлілася, зрабілі не ўсе. Ды і мыйная здольнасць парашкоў пакідае жадаць лепшага: яна часта ў 3-4, а часам і ў 10 разоў менш за норму.
Аб выніках праверкі і аб тым, як выбраць патрэбны тавар, - Аляксандр Камовіч (відэа).













