Як весці блог у Інтэрнэце - абмеркавалі ў маладзёжным бізнес-інкубатары

23 мая 2019

Як падбіраць кантэнт stories і вызначыць візуальную канцэпцыю профіля, а таксама топ актуальных тэм. Пытанні па правільным вядзенні свайго блога - старонкі ў Інтэрнэце - абмеркавалі і ў маладзёжным бізнес-інкубатары. Сваімі ідэямі падзяліліся вопытныя блогеры сферы бізнесу, этыкі, аўтары анлайн-праектаў. Семінар аб'яднаў каля сотні маладых людзей, сярод якіх прадпрымальнікі, кіраўнікі кампаній, рэзідэнты бізнес-інкубатара.

Спецыялісты адзначылі асноўную тэндэнцыю - маладыя прадпрымальнікі абавязаны знаходзіцца на інтэрнэт-платформах, каб бізнес стаў больш вядомым, а яны маглі лепш вывучыць сваіх кліентаў і наладзіць асабістыя кантакты.