Як палепшыць сістэму ачысткі вады або вырабляць лекі з саломы. У сталіцы прайшоў фінал навукова-інжынернага конкурсу сярод школьнікаў. Сёлета ў форуме ўдзельнічалі 300 будучых інжынераў. Але ў фінал трапілі толькі 65 работ. Ацэньвалі распрацоўкі школьнікаў кандыдаты навук і дацэнты. Сёлета фармат конкурсу змянілі – школьнікі дэманстравалі свае працы ў фармаце адкрытай прэзентацыі.
Другім этапам для канкурсантаў стала абарона сваіх работ на англійскай мове. 4 лепшыя праекты адправяцца на Міжнародны навукова-інжынерны конкурс, які пройдзе ў маі ў Злучаных Штатах Амерыкі.













