Як засцерагчы дзяцей ад траум у побыце і на вадзе, пры пажарах і ДТЗ - абмеркавалі ў Мінску

12 июля 2022

Бяспека дзяцей у прыярытэце. Аб траўматызме непаўналетніх у побыце і на вадзе, пры пажарах і ДТЗ гаварылі сёння ў сталіцы. Сустрэча аб'яднала медыкаў і прадстаўнікоў ДАІ, пракуратуры і Следчага камітэта. За 6 месяцаў гэтага года падчас аварый у Мінску пацярпелі больш за 30 дзяцей. На першым месцы статыстыкі - вулічныя траўмы, затым бытавыя і спартыўныя.

Фіксуюцца таксама падзенні дзяцей з вокнаў. Толькі за гэты год у сталіцы тры такія выпадкі. Прычына - недагляд дарослых.