Як ствараюць антыкавідны прэпарат у Беларусі

26 апреля 2021
Трагедыя ў Чарнобылі згуртавала беларусаў, як і больш чым год таму ўдар каранавіруса, калі мы яшчэ не ведалі, з чым прыйдзецца змагацца і разам вучыліся пераадольваць яго наступствы. І на сённяшні дзень паправіліся 344  206 пацыентаў, у якіх раней быў выяўлены каранавірус. За суткі ў Беларусі плюс 896 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 649. 

У краіне працягваецца масавая вакцынацыя. Працуюць навукоўцы і над стварэннем уласнай вакцыны. Прэпарат будзе створаны па класічнай рэцэптуры. Прасцей гаворачы, вірус будзе забіты і ў леках будзе прадстаўлены поўны набор антыгенаў, неабходных для выпрацоўкі імунітэту ў чалавека. Як ствараюць антыкавідны прэпарат і калі ён выйдзе на рынак - раскажа Аляксандр Харавец.