Як зрабіць свой голас прыгожым і перастаць прастываць узімку

30 января 2015

Гэтыя і не толькі пытанні сёння абмяркоўваюць на навукова-практычнай канферэнцыі оталарынголагаў у Мінску. Больш за 120 удзельнікаў: тэрапеўты, хірургі, лагапеды і фаніятары - дзеляцца вопытам і гавораць пра самыя складаныя клінічныя выпадкі лячэння хвароб вуха-горла-носа. На форуме прысутнічаюць і дактары з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Падобны форум праводзіцца ў Мінску ўпершыню, як і на ўсёй тэрыторыі СНД. Плануецца, што такія канферэнцыі стануць традыцыйнымі.