Як зрабіць будаўніцтва ў Беларусі не толькі якасным, але і больш бюджэтным

18 апреля 2023

Як зрабіць будаўніцтва ў Беларусі не толькі якасным, але і больш бюджэтным? Гэта сёння абмяркоўвалі ўдзельнікі калегіі Камітэта дзяржкантролю. Як адзначыў старшыня КДК, зараз падрадчыкі, праекціроўшчыкі і заказчыкі будаўнічых аб'ектаў у Беларусі не зацікаўлены ў эканоміі бюджэтных сродкаў. Задача спецыялістаў - змяніць гэтую тэндэнцыю. Галоўная тэма - цэнаўтварэнне. На думку спецыялістаў, сёння нязменная дагавораня кантрактная цана падрадных работ не з'яўляецца аб'ектыўнай і справядлівай. На практыцы часта не выконваюцца дамоўленасці. Ёсць нямала прыкладаў неабгрунтаванай эканоміі, якая застаецца ў распараджэнні генпадрадчыкаў. І наадварот: калі фактычныя цэны матэрыялаў аказваюцца вышэй за ўліковыя, неадпаведнасць нярэдка ўхіляецца заказчыкамі шляхам карэкціровак праектнай дакументацыі. Тэму прадоўжыць Юрый Шаўчук. Падрабязнасці ў відэа.