Як развівалася ўрачэбная справа ў Беларусі, распавядае Музей гісторыі беларускай медыцыны

8 октября 2017

Ад старажытных часоў і да канца мінулага стагоддзя. Як развівалася ўрачэбная справа ў нашай краіне, распавядае адзіны Музей гісторыі беларускай медыцыны.

Рэпартаж Вольгі Рудой. Сучаснае абсталяванне, камфортныя крэслы - ўсё гэта мы прывыклі бачыць у стаматолага. А тут, у музеі, рэдкі экспанат - крэсла драўлянае. Такія былі ў кабінеце зубных урачоў больш за сто гадоў таму. І нажная бормашына. Доктар націскаў на педаль - і можна было пачынаць лячэнне. А такім посудам карысталіся ў аптэках у пачатку мінулага стагоддзя - гатавалі і захоўвалі лекі. Тады на тэрыторыі Беларусі іх было каля 300, а зараз - больш за тры тысячы.

Сярод унікальных экспанатаў у музеі вось гэтая мармуровая дошка. У 1922 годзе яе ўсталявалі на будынку Лідскага шпіталя, які толькі што адкрыўся. Зараз гэта Лідская цэнтральная раённая бальніца.

Зараз у фондах музея - амаль 40 000 экспанатаў. А першыя пачалі збіраць па ўсёй краіне яшчэ ў 50-я, успамінае Уладзімір Рыгоравіч Кручок. Яго бацьку, вядомаму гісторыку медыцыны, і належыць ідэя стварыць музей. Да гэтага ў Беларусі такіх не было.

Найскладанейшыя аперацыі, эфектыўныя метады лячэння і інавацыйныя лекі - такіх вышынь дасягнула наша медыцына сёння, адолеўшы шлях даўжынёю на стагоддзі. Якім ён быў, можа даведацца кожны, бо дзверы музея заўсёды адчыненыя.