Як працуюць паліклінікі ў Беларусі ва ўмовах пятай хвалі каранавіруса

9 февраля 2022

"Амікрон" працягвае трымаць у напрузе. Яго сімптомы нагадваюць ВРВІ: боль у горле, заложанасць носа, тэмпература. Таму ў большасці выпадкаў шпіталізацыя пацыентаў не патрабуецца. Павялічылася нагрузка на паліклінікі. Медыкі працуюць да апошняга пацыента. У 4-й Барысаўскай паліклініцы з ростам захворвання павялічылі колькасць кабінетаў, пашырылі чырвоныя зоны, падоўжылі прыём. На дапамогу прыйшлі і студэнты-медыкі.

Вакцынацыя - надзейны спосаб агульнага імунітэту

Надзейны спосаб выпрацоўкі агульнага імунітэту - вакцынацыя. Сама працэдура даступная. З сабой неабходны толькі пашпарт. Перад прышчэпкай тэрапеўт абавязкова праверыць ціск і сатурацыю. Пасля ўколу пракантралюе самаадчуванне. Дарэчы, у Барысаўскім раёне вакцынаваліся больш за 64 тысячы жыхароў.

Падарунак для медыкаў

Тыя, хто зараз на перадавой, атрымалі заслужаны падарунак - ключы ад кватэр. У Барысаве напярэдадні здалі шматкватэрны дом для медыкаў. Пабудавалі яго побач з Цэнтральнай раённай бальніцай, радзільняй, станцыяй хуткай дапамогі і тубдыспансерам.

Дом на 104 кватэры. Там змогуць пасяліцца і спецыялісты з медыцынскага каледжа, які таксама знаходзіцца недалёка.