Як працуе бізнес-інкубатар малога прадпрымальніцтва

28 октября 2022

Ад ідэі - да паспяховага стартапа. Амаль паўтары сотні (146) праектаў развіваюць зараз у інкубатары малога прадпрымальніцтва ў сталіцы. Сярод іх школа дызайну і студыя вакалу, тут жа распрацоўваюць мабільныя дадаткі, аказваюць юрыдычныя і бухгалтарскія паслугі. Для рэзідэнтаў створана не проста камфортнае асяроддзе - ёсць уся інфраструктура. Для малога бізнесу - кансультацыі і адукацыйныя семінары, тут жа арэнда міні-офісаў і канферэнц-залаў.

Для перспектыўных прадпрымальнікаў праводзяць адкрытыя дыскусіі і дыялогавыя пляцоўкі, вебінары. Так, рэзідэнты не проста дзеляцца "кейсамі" - фарміруюць калектыў, знаходзяць кліентаў і атрымліваюць інвестыцыі. Далучыцца да вялікай бізнес-сям'і можна, калі з моманту рэгістрацыі дзейнасці прайшло не больш за тры гады.