Як прайшлі "Вытокі" ў Глыбокім

25 июня 2023

Ярка і каларытна прайшлі "Вытокі" ў Глыбокім. Прыгожым завяршэннем спартыўна-культурнага свята сталі вячэрні гала-канцэрт, феерверк і дыскатэка. Для гасцей фестываль запомніцца цікавымі экскурсіямі, майстар-класамі, смачнымі пачастункамі. Для ўдзельнікаў - новымі перамогамі і асабістымі рэкордамі. Два дні горад жыў у асаблівым рытме. "Вытокі" - гэта не толькі спартыўныя, але яшчэ і культурныя, адукацыйныя праекты, якія аб'ядноўваюць тысячы ўдзельнікаў.

"Вытокі" - фестываль для ўсіх. Ужо зусім хутка ў гэтым пераканаюцца Касцюковічы і Барысаў.