Як правільна ўпрыгожыць ёлку і карыстацца піратэхнікай

13 декабря 2016

З карыснымі парадамі да навучэнцаў адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Лідар" прыехалі інспектары МНС. Падчас гульнявых конкурсаў школьнікі даведаліся аб асноўных правілах пажарнай бяспекі,  пазнаёміліся з відамі піратэхнічнай прадукцыі і тым, як правільна яе купляць. Каб папярэдзіць дзяцей, а праз іх і дарослых, не забывацца на правілы бяспекі ў святочныя і перадсвяточныя дні,  прафілактычныя сустрэчы ратавальнікаў з лекцыямі, пазнавальнымі фільмамі ў школах, дзіцячых садах,  адукацыйных і кульурных цэнтрах прадоўжацца да канца снежня.

Напярэдадні Новага года ратавальнікі плануюць праверыць не толькі культурныя аб'екты, але і месцы карпаратыўнага адпачынку: кафэ і рэстараны на наяўнасць сродкаў пажаратушэння, плана эвакуацыі пры надзвычайных сітуацыях.