Як правільна перапрацоўваць смецце, мінчанам раскажа робат

19 февраля 2019

Больш за тры тысячы паведамленняў атрымаў экалагічны чат-бот. Анлайн-дапаможнік, які ведае ўсё аб перапрацоўцы смецця, распрацавалі ў цэнтры экалагічных рашэнняў. Экаробат падкажа, у які кантэйнер пакласці той ці іншы тып адходаў, што рабіць з рэчамі, якія нельга адправіць на перапрацоўку. Як перайсці на больш экалагічны стыль жыцця - матэрыял Наталлі Кузьміцкай.

Яшчэ 10 гадоў таму сярэднестатыстычны беларус за год пакідаў пасля сябе да 200 кілаграмаў смецця, сёння - усе 300, а жыхар Мінска і таго больш - да паўтоны. Пры гэтым значна змяніўся і склад адходаў – усё больш ў ім пластыку і разнастайных відаў упакоўкі, якая не перапрацоўваецца. Калі мы не хочам, каб у нашым горадзе раслі звалкі, а месцаў для іх ужо і зараз няма, займацца паасобным зборам смецця прыйдзецца. Менавіта гэта правіла за аксіёму ўзяў Віталь Лявіцкі разам са сваёй сям’ёй. На працягу апошніх пяці гадоў паасобна збіраюць паперу, шкло і пластык. Сваю экаініцыятыву распаўсюджваюць сярод сяброў і знаёмых.

Дзякуючы такім актывістам летась у Беларусі сабралі больш за 700 тысяч тон другаснай сыравіны з бытавых адходаў. Гэта на 9 % больш, чым у 2017. Аднак пакуль гэта 1/5 ад усёй колькасці смецця. А вось куды выкінуць тое ці іншае смецце альбо ўпакоўку, у які кантэйнер пакласці – падкажа чат-бот. Экадапаможнік распрацавалі у цэнтры экалагічных рашэнняў. За амаль тыдзень працы на анлайн-рэсурс прыйшло больш за 3 тысячы пытанняў.

Акрамя таго, экаробат дае падказкі і для тых, хто вырашыць падняцца на іншы ўзровень eco-friendly. Сёння ў сталіцы з’яўляецца ўсё больш месцаў, пераважна гандлёвых аб’ектаў, дзе тавары можна набыць увогуле без упакоўкі ці тары. Дабавіць такую лакацыю можа кожны на гарадскую зялёную анлайн-карту на сайце цэнтра экалагічных рашэнняў.