Як падтрымаць сферу турызму ў новых умовах абмеркавалі сёння ў Мінспорту

12 мая 2020
Галоўная задача - вытрымаць баланс і забяспечыць інтарэсы і турыстаў, і бізнесу. Па меркаванні спецыялістаў, менавіта гэтая галіна, якая стала самай слабай, выйдзе з крызісу апошняй. Толькі ў нашай краіне ў ёй занятыя каля 40 тысяч грамадзян. Так, адзін з акцэнтаў - адтэрміноўка вяртання грошай за выкупленыя пуцёўкі. Бо сродкі былі пераведзеныя тураператарамі за мяжу, і вярнуць іх тут і зараз вельмі складана, бо краіны на каранціне не працуюць. 

Для падтрымкі турсферы распрацаваны нарматыўна-прававы дакумент, які павінен дазволіць галіне ўтрымацца на плыву і падтрымаць сістэму, якая стваралася шмат гадоў і паспяхова функцыянуе.