Як неабыякавыя людзі аб'ядналіся мэтай дапамагчы медыкам

3 апреля 2020
Сёння на барацьбу з каранавірусам нацэлены ўвесь свет. Ідзе і міжнароднае супрацоўніцтва, абмен вопытам. Важным складальнікам з'яўляецца і падтрымка. У тым ліку - гуманітарная. Кітай плануе накіраваць у Беларусь яшчэ 3 барты з медыцынскай дапамогай. Першым траншам прыбылі тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, бескантактавыя тэрмометры... 

Гуманітарную дапамогу медыкам гатовыя аказаць і беларусы, якія пражываюць за мяжой. Актыўная падтрымка ідзе і ўнутры краіны. Бізнесмены, праграмісты, таксісты і проста неабыякавыя людзі аб'ядналіся адной мэтай - дапамагчы і словам, і справай нашым медыкам. Працягне тэму Мікіта Дзяменцьеў (відэа).