Грамадства

Спампаваць

13 Верасня 2017 18:45

Як не згубіцца ў лясным гушчары

Яшчэ адна небяспека, якая падсцерагае грыбнікоў у лясах, – магчымасць заблукаць. Прычым ад такога выпадку ніхто не застрахаваны. Згубіцца ў лесе могуць як навічкі, так і заўзятыя аматары лясных прагулак. Аднак у групе рызыкі ў першую чаргу дзеці і людзі сталага ўзросту. Штодня на адрас спецыяльнага пошукавага атрада паступае 5-6 заявак. Як не згубіцца ў лясным гушчары? Парады спецыялістаў выслухала Антаніна Станкевіч.

У гэтыя дні Сяргей Коўган заўсёды напагатове. Аўтамабіль запраўлены, акумулятары ліхтароў і GPS-трэкераў зараджаныя. Пакуль карыстальнікі сацыяльных сетак спаборнічаюць у тайным конкурсе «чый грыбны ўраджай лепшы», прафесійны шукальнік ведае: званок з просьбай аб дапамозе можа паступіць у любы момант. Заблукаць у лесе – справа трох хвілін, а вось пошукі чалавека могуць расцягнуцца нават не на суткі. А таму кожны грыбнік павінен ведаць некалькі асноўных правілаў паводзін.

Жвавая, руплівая, з пачуццём гумару, яна да гэтага часу не можа стрымліваць слёзы. Заўзятая грыбніца тым ліпеньскім днём таксама пайшла ў лес. 20-літровае вядро назбірала даволі хутка, аднак ураджаю баравікоў і лісічак ніхто з дамашніх не ўбачыў.

Адшукалі жыхарку Мінскага раёна Зінаіду Гусарэвіч толькі на трэція суткі. Бабуля была ў прытомнасці, аднак усё ж такі яе тут жа адправілі ў бальніцу.

У такіх справах самае галоўнае – гэта час. Чым раней сваякі і блізкія пачнуць біць трывогу, тым шансы на хэпі-энд павышаюцца. Важна падключаць да пошукаў суседзяў, калег – гэта якраз той выпадак, калі чым больш людзей, тым лепш.

Грыбны бум сёння дадае работы шукальнікам: штодня толькі каардынатары пошукава-выратавальнага атрада прымаюць па 5-6 заявак. Некаторыя людзі самі выходзяць з лесу. Іншым патрэбная дапамога прафесіяналаў. Заблукаць у лесе можа кожны, аднак у групе рызыкі ў першую чаргу дзеці, а таксама сталыя людзі з пэўнымі захворваннямі. 

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 24 ноября Прагноз надвор'я на 24  лістапада 23.11.2017 15:30 / Грамадства Прагноз надвор'я на 24 лістапада
Пра надвор'е Пра надвор'е 22.11.2017 21:40 / Грамадства Пра надвор'е