"Севільскі цырульнік" набліжаецца да Вялікага! У наступны аўторак - прэм'ера оперы. Свежыя арт-паказы і ў Мастацкім. "Асцярожна: там посуд"! Навінка і ў канцэртнай афішы сталіцы. Бясплатны оўпэн-эйр - каля Купалаўскага. Што будзе гучаць заўтра? Адказы ў Лідзіі Заблоцкай.
Цяпер - не толькі Верхні горад. Так, кожную суботу ў сталіцы на адзін фестывальны оўпэн-эйр больш. У Александраўскім скверы - ля тэатра Янкі Купалы - музычны ланч. З 16:00 - канцэрт. Заўтра хэдлайнерам у Губернатарскім садзе стане народны хор Цітовіча.
Выключна жывы гук. Песні народныя на дзясяткі галасоў. Пакуль мала твораў сучасных, ёсць пытанні да нашых кампазітараў, таму праграма - з праверанага. Кадрыль палеская, абрады шлюбныя і плясы казацкія.
Цыкл канцэртаў будзе доўжыцца да 9 верасня.
Адчувайце сябе, як дома... Гэтыя вітрыны і ёсць шафа з празрыстымі дзверцамі. Тут беларускія збаны, графіны, талеркі і шклянкі. Вырабы Барысаўскага хрустальнага завода і шклозавода "Нёман". Тое, што раней у статусе - "недаступная раскоша".
Светлыя ўспаміны аб дзяцінстве - у корпусе на Маркса. А заўтра ў галоўным - інклюзіўны праект да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
З 12:00 і да вечара - майстар-клас па скетчынгу, "Фарбы эмоцый" ад невідушчай мастачкі Анастасіі Бярговінай і на фінал - аўтарскі канцэрт кампазітара Вольгі Старцавай. Усё аб'яднае дзяцей з асаблівасцямі і без.
Пегас з сельскагаспадарчай тэхнікі, механічная энцыклапедыя з друкарскіх станкоў і яшчэ дзясяткі аўтэнтычных аб'ектаў. Магчымасць упісацца ў сучасны культурны кантэкст артэфактам, якія адслужылі свой век, дорыць Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.
Даць музейным прадметам другое жыццё - адзін з цэнтральных напрамкаў работы захавальніка самага вялікага фондавага збору краіны. Апроч прэм'ерных экспазіцый, у Нацыянальным гістарычным у фармаце 24 на 7 працягваецца рэстаўрацыя музейных калекцый.
Больш культурных явак і арт-пароляў - на сайце Белтэлерадыёкампаніі. А таксама сачыце за навінамі кожную раніцу на тэлеканале "Беларусь 1".













