Як маладым спецыялістам асвоіцца на новым месцы

21 июля 2015

Як знайсці падыход да маладых спецыялістаў у сферы адукацыі і дапамагчы асвоіцца на новым месцы? На такія пытанні сёння адказвалі ў сталічнай мэрыіі. Званкі на прамой тэлефоннай лініі прымала начальнік аддзела арганізацыйна-прававой і кадравай работы Рэма Гярлоўская. У сваю чаргу маладых спецыялістаў цікавіць, калі пасля атрымання дыплома ў навучальнай ўстанове яны павінны прыйсці на сваё працоўнае месца.

Рэма Гярлоўская, начальнік аддзела камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама: "Тэрміны працаўладкавання і тэрміны прыбыцця на першае рабочае месца вызначаныя пасведчаннем аб накіраванні на працу. Гэта дакумент строгай справаздачнасці, выдаецца ўстановай адукацыі, якую скончыў выпускнік. Па вышэйшай адукацыі гэта 15 жніўня. Гэта непасрэдна ўжо прыбыццё да фактычнага месца працы".

Некаторыя выпускнікі падчас размеркавання ўжо працавалі, зарэкамендавалі сябе як добрыя спецыялісты і атрымалі права пайсці на працу ў тыя ўстановы, якія выбралі самі.

Дарэчы, толькі дыплом педагога сёлета атрымалі амаль 800 чалавек.