Даведаліся, як Мінск расфарбаваў гарадскія сілуэты да Новага года

22 ноября 2023

Свята да нас прыходзіць, а з ім асаблівая атмасфера зімовай казкі. На галоўных пляцоўках горада вырастаюць аздобленыя ёлкі. Па традыцыі галоўнай стане хвоя на Кастрычніцкай плошчы. А хэдлайнерам ўсіх навагодніх сувеніраў будзе дракон. Сімвал надыходзячага года дыктуе свае каляровыя рашэнні - у дэкоры будзе пераважаць зялёны, чырвоны і залаты.

Падрабязнасці ў Аляксандры Гойтан.

Навагодні дэкор Мінска

Да Новага года крыху больш за месяц, а на гарадскіх вуліцах і праспектах ужо пануе ўрачыстая атмасфера і святочны настрой. Упрыгожаны Мінск іскрыцца і зіхаціць у вітрынах і асартыменце гандлёвых цэнтраў.

На адным з кірмашоў - 300 квадратаў і 10 тысяч тавараў для навагодняга шопінгу. Посуд, свечкі, шкатулкі, упрыгажэнні на вокны, шкляныя падвескі і гіганцкія шары з падсветкай. На паліцах шырокі асартымент сувеніраў і ўпрыгажэнняў для яркага свята.

Безумоўна, хэдлайнер святочных сувеніраў і ёлачных цацак - дракон. Менавіта гэты міфічны герой стане сімвалам надыходзячага года. Таму ў трэндзе адценні зялёнага і чырвонага.

Іглічныя запаўняюць не толькі гандлёвыя цэнтры. Аздобленыя ёлкі як мінімум дзесяць метраў пры навагоднім дрэс-кодзе красуюцца ў парках Паўлава і Горкага, ля чыгуначнага вакзала і Лядовага палаца. Наперадзе ўсталяванне галоўнай зялёнай прыгажуні.

Атмасфера зімовай казкі і навагодніх цудаў. Да свят у Мінску ўсталююць і ўпрыгожаць 27 навагодніх дрэў. Па традыцыі галоўнай стане ёлка на Кастрычніцкай плошчы. Яна будзе вышынёй 30 метраў. Сёлета яе аздобяць яркімі рознакаляровымі шарамі, ажурнымі цацкамі, гірляндамі і піксельнымі карункамі.

Фінальныя штрыхі і ў творцаў навагодняга антуражу. Нібы памочнікі Дзеда Мароза, яны збіраюць пазлы для аздаблення ёлкі і ля Нацыянальнай бібліятэкі. Уручную склейваюць гіганцкія ледзяшы.

Напярэдадні зімовых свят не абыдзецца без чароўнага пераўвасаблення дрэў у Мінску.

У навагоднім і калядным дэкоры акцэнтнымі будуць насычаны чырвоны, глыбокі зялёны, каралеўскі сіні, парадны залаты і снежна-белы. Сярод маляўнічых ноу-хау гэтага года - кампазіцыі светлавога фантана, якія будуць бурліць і іскрыцца нават у мароз на набярэжнай Свіслачы, ля Палаца спорту.