Як пазбегнуць недастатковага разумення паміж работнікам перадпенсіённага ўзросту і наймальнікам?

16 сентября 2018

Пра вопыт, які не варта пераймаць. Неадназначная, няпростая і дагэтуль без хэпі-энду гісторыя разгортваецца ў Гомелі. Спецыяліст, які гатовы працаваць да пенсіі, раптам быў звольнены. Яму не падоўжылі кантракт.

І гэта нягледзячы на тое, што мужчына падпадае пад так званую перадпенсіённую гарантыю - з захаваннем рабочага месца за два гады да выхаду на заслужаны адпачынак. Былы работадаўца лічыць, што зрабіў усё правільна і па законе. Спрэчка прадоўжылася ўжо на юрыдычным узроўні. Зараз гамяльчанін пры падтрымцы мясцовага прафсаюза рыхтуецца падаваць іск ужо ў Вярхоўны суд.

Мы сабралі меркаванні экспертаў па працоўных адносінах - тых, хто законы піша, і тых, хто іх выконвае. Пенсіённы дэтэктыў з недапісанай развязкай у Надзеі Сербіненкі (вiдэа).