Як ідзе галасаванне на выбарчым участку №298

17 ноября 2019
За сітуацыяй на месцах, за тым, як ідзе галасаванне на выбарчых участках, увесь дзень сочаць нашы карэспандэнты. На сувязі - Вераніка Бута. 

Пік актыўнасці выбаршчыкаў непасрэдна тут, а знаходзімся на №298 участку, прыпаў прыкладна на 15 гадзін. Як адзначаюць у камісіі, а людзі тут вопытныя, праводзяць не першую палітычную кампанію, гэта ўжо тэндэнцыя: усё ж нядзельны вечар, пагадзіцеся, хочацца правесці дома з сям'ёй. 

Назіральнікі, а іх на гэтым участку зарэгістравана 10, гэта прадстаўнікі розных грамадскіх аб'яднанняў і партый, уважліва сочаць за выкананнем працэдуры галасавання. Пра тое, якія заўвагі паступалі ў камісію, даведаемся непасрэдна ў назіральніка (відэа). 

Па гэтай акрузе конкурс высокі: 7 чалавек на 1 крэсла. Хто зойме сваё месца ў парламенце, пакуль гаварыць заўчасна: канкурэнцыя тут сур'ёзная. У палітычнай гонцы ў гэтым раёне сталіцы ўдзельнічаюць і дзеючы дэпутат, і досыць вопытныя прадстаўнікі самых розных партый, канкурэнцыю ім сёлета складае і беспартыйны дырэктар адной з мясцовых школ. А самаму маладому кандыдату 25. На што робяць стаўку выбаршчыкі, давайце паслухаем некалькі меркаванняў. 

Развязкі інтрыгі чакаць засталося нядоўга. Роўна ў 8 вечара ўсе ўчасткі будуць закрытыя. І камісіі пачнуць падлік галасоў. Як гэта будзе адбывацца, абавязкова раскажам і пакажам у прамым эфіры. 


Тэгі:

#Выборы 2019