Як гарадскія службы рыхтуюцца да выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы?!

17 марта 2014
Усе гарадскія службы павінны спрацаваць настолькі эфектыўна, каб як мага больш людзей прыйшлі на выбары ў мясцовыя Саветы. Такое даручэнне даў мэр горада Мікалай Ладуцька сёння падчас аператыўнага пасяджэння ў мэрыі. Заўтра стартуе датэрміновае галасаванне, а самі выбары пройдуць у найбліжэйшую нядзелю. Антаніна Станкевіч прадоўжыць тэму.

Не толькі выканаць свой грамадзянскі абавязак, але і весела правесці вольны час. Больш за сотню забаўных і спартыўных мерапрыемстваў пройдуць у дзень выбараў у сталіцы. Падрабязную інфармацыю размесцяць ва ўсіх магчымых крыніцах інфармацыі.
Традыцыйны шопінг таксама забяспечаць. Выязны гандаль з шырокім асартыментам розных тавараў і значныя скідкі гарантаваны.
Наведаць выбарчыя ўчасткі змогуць і маламабільныя гараджане: інваліды і пажылыя. Сацыяльнае таксі дапаможа такім людзям, а іх у сталіцы больш за 40 тысяч чалавек, дабрацца да месца галасавання. Прычым, такой паслугай можна будзе скарыстацца як у дзень выбараў, так і датэрмінова.
Акрамя таго, сацыяльныя службы дапамагаюць складаць спісы тых, да каго выбарчыя камісіі павінны прыйсці дадому, каб прагаласаваць змаглі ўсе без выключэння.