Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі ў Беларусі на Новы год і Раство

22 декабря 2022

У Міністэрстве аховы здароўя запэўніваюць, што бальніцы Беларусі гатовы да прыёму пацыентаў на выпадак экстраннай шпіталізацыі, узмоцнена работа траўматолагаў, рэаніматолагаў і іншых профільных урачоў, піша агенцтва "Мінск-Навіны". 

Зацверджаны графік работы медыцынскіх устаноў у сталіцы і рэгіёнах у маючыя адбыцца выхадныя і святочныя дні. Гэта паведаміў 22 снежня начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Панцюхоў.

Ён падкрэсліў, што ўжо выдадзены загад аб функцыянаванні медустаноў у святочныя дні ў снежні і студзені.

Бальніцы і паліклінікі будуць працаваць па наступным графіку:

25 снежня – па графіку святочнага дня,

31 снежня – па графіку суботняга дня,

1 студзеня – па графіку работы ў святочны дзень,

2 студзеня – па графіку выхаднога дня,

7 студзеня – па графіку работы ў святочны дзень.