Як будзе выглядаць горад будучыні, паказалі сёння школьнікі Мінскай вобласці

28 мая 2018

Якія віды альтэрнатыўнай энергетыкі найбольш эфектыўныя і як будзе выглядаць горад будучыні. Ідэі развіцця сваёй малой радзімы прэзентавалі сёння школьнікі Мінскай вобласці. Форум дзіцячых і моладзевых ініцыятыў аб'яднаў тры сотні юных актывістаў. Культурныя, творчыя і экалагічныя праекты паказалі падчас інтэрактыўнай выставы. А ўдзельнікі пазнавальнага квесту адправіліся ў вандроўку па розных гарадах цэнтральнага рэгіёна. Школьнікі таксама наведалі літаратурную гасцёўню і майстар-класы ад ратавальнікаў і кінолагаў.

Атрымаць прафесійныя парады і абмеркаваць свае ініцыятывы са спецыялістамі школьнікі змогуць падчас адкрытага дыялогу. А заўтра актывісты наведаюць прадпрыемствы Стаўбцоўскага раёна.            



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя