Беларусь з усім светам адзначае Дзень без тытуню. Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя акцэнтуюць увагу на ўзаемасувязі нікаціну і хвароб сэрца. Штогод з-за тытуню памірае больш як 7 мільёнаў чалавек. Як кідаюць курыць беларусы, раскажа Наталля Тарасюк.
Ужо паўтара месяца, як Дзмітрый далучыўся да групы ананімных курцоў. Мой суразмоўца ўпэўнены, курэнне - гэта сімптом. І прычыну залежнасці трэба шукаць, перш за ўсё ўнутры сябе.
Дзмітрый, удзельнік клуба ананімных курцоў: "Чалавек захворвае гэтым менавіта духоўным шляхам. Няўпэўненасць, страхі, жаданне пабыць кімсьці іншым. Збор звычайна праходзіць гадзіну, можа паўтары".
Не курыць і ідзе па шляху "12 крокаў" Дзмітрый ужо чатыры гады. Сваю першую цыгарэту ён выкурыў у школе.
Гэта і ёсць тая кніга, якая, па прызнанні шматлікіх курцоў, дапамагла ім пазбавіцца ад шкоднай звычкі, і купля якой, часцяком і становіцца тым самым першым крокам на шляху да адмовы ад курэння. З моманту першага выдання, у 1985 годзе, у свеце прададзена больш за 7 мільёнаў экзэмпляраў. І ў папулярнай беларускай кнігарні гэтая дапамога – пастаянна ў топе продажаў.
Паводле звестак STEPS-даследавання, кураць амаль 30 % беларусаў. Аднак па прафесійную дапамогу ў профільны абласны клінічны цэнтр звяртаецца ўсяго 1-2 курцы за месяц.
Вольга Бартман, загаддзела Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: "Курэнне прыводзіць і правакуе развіццё такіх сардэчных захворванняў, як інсульт, ішэмічная хвароба сэрца, хваробы перыферычных сасудаў. Калі чалавек адмаўляецца ад курэння, то ён тым самым прафілактуе гэтыя хваробы ў сябе".
Сувязь нікаціну і хвароб сэрца эксперты САЗ выбралі тэмай Сусветнага дня без тытуню сёлета. Да якіх яшчэ праблем прыводзіць паленне, дзякуючы трэнінгам, добра ведаюць студэнты БДУІР.
Дарэчы, першакурснікаў, якія не кураць, становіцца больш. Без дрэннай звычкі ў вядучыя ВНУ сталіцы паступаюць ужо парадку 80 % хлопцаў і дзяўчат. Гэта вынікі анкетавання гарадскога цэнтра здароўя.
Сняжана Каўрыга, загадчыца Мінскага гарадскога цэнтра здароўя: "Працуем са школьнікамі, шостымі, дзясятымі класамі і выпускнымі па прафілактыцы тытунекурэння. У нас вялікі праект сярод ВНУ, ССНУ - гэта "Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра". Ахоп праекта парадку 70 000 чалавек".
Прафілактыка працягваецца і на рабочым месцы. Антытытунёвыя трэнінгі цэнтр здароўя праводзіць для супрацоўнікаў заводаў холдынгу "БелаўтаМАЗ". Пра наступствы залежнасці курцам штораз нагадваюць і малюначкі на цыгарэтных пачках. Але лепш усё ж праблему папярэдзіць - магчыма, варта проста разабрацца ў сабе.