Як змагацца з насіллем у дачыненні жанчын абмяркоўвалі сёння ў сталіцы

27 марта 2017

У Мінску праходзіць міжнародны семінар аб мерах па прадухіленні агрэсіі ў дачыненні слабага полу. Арганізатары мерапрыемства - Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі, а таксама МУС і МЗС.

Сёння праблема сямейнага насілля актуальная ва ўсім свеце. Аналіз крымінальна каральных дзеянняў у сферы сямейна-бытавых адносін сведчыць, што большасць з іх учынена мужчынамі.

Алег Каразей, начальнік упраўлення прафілактыкі ГУАПП МГБ МУС Беларусі: "У 2014 годзе прынята новая рэдакцыя закона "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў". І менавіта з гэтай даты пачынаецца адлік прыняцця на ўзроўні заканадаўчым пэўных механізмаў, якія дазваляюць працаваць з насіллем у сям'і. Што маецца на ўвазе: гаворка ідзе і аб прафілактычнай гутарцы, і аб афіцыйным папярэджанні, і аб прафілактычным уліку, і аб ахоўным загадзе як абсалютна новым інструменце. Дагэтуль такое ўсё было, акрамя ахоўнага загаду. Але, адзінае, не акцэнтавалася, што гэта менавіта за насілле ў сям'і будуць прымяняцца ўсе гэтыя нормы. А тут пачалася работа ад факту насілля ў сям'і".

Паводле звестак МУС, у Беларусі за 10 гадоў паменшыўся ўтрая лік загінуўшых у выніку сямейных канфліктаў. Праект міжнароднай дапамогі "Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў сферы процідзеяння гендэрнаму насіллю ў Беларусі" рэалізуецца сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва і МУС пры фінансавай падтрымцы ўрада Вялікабрытаніі і Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці.