Як беларускія студэнты расійскіх ВНУ асвойваюць метады дыстанцыйнай адукацыі

1 июня 2020
З сённяшняга дня ў Маскве новыя меры рэжыму самаізаляцыі. З аднаго боку, ёсць паслабленні. Пачалі працаваць аўтасалоны і нехарчовыя магазіны, а таксама хімчысткі, пральні і майстэрні па рамонце абутку і адзення. Жыхарам сталіцы дазволілі  прагулкі і заняткі спортам на вуліцы, але з абмежаваннямі. У прыватнасці, гуляць можна выходзіць не больш чым тры разы на тыдзень з 9 раніцы да 9 вечара па графіку, які  вызначыць мэрыя Масквы. У той жа час узмацнілі  масачны рэжым, а кафэ, рэстараны, спартыўныя цэнтры, цырульні, тэатры і кінатэатры зачынены. Не працуюць і расійскія ВНУ, а навучэнцы адукацыю атрымліваюць па скайпе і аўдыясувязі. Як беларускія студэнты расійскіх  ВНУ асвойваюць метады дыстанцыйнай адукацыі -  рэпартаж Дар'і Белавусавай-Пятроўскай (відэа). 


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя