Кафэ, дзе можна навучыцца прафесійна маляваць, з'явілася ў Мінску

24 февраля 2016

Адначасова раскрыць свае мастацкія таленты змогуць да 30 чалавек. Усё неабходнае для творчасці, у тым ліку мальберт, пэнзаль і акрылавыя фарбы, выдадуць на месцы. За дзве гадзіны арт-адпачынку некалькі прафесійных мастакоў навучаць маляваць з нуля карціну з загадзя падрыхтаваным сюжэтам. Пры жаданні госці могуць перанасці на палатно і ўласныя творчыя фантазіі.

Таксама мастакі-пачаткоўцы захаваюць на памяць вынікі сваіх першых творчых крокаў - усе карціны можна забраць дамоў. Такія арт-сустрэчы плануюць ладзіць кожныя выхадныя.