І ў палітыцы, і ў бізнесе. Дзе, на думку Пятра Пракаповіча, іх як раз не хапае. Гутарка ішла на выязным семінары ў Магілёўскай вобласці. І, як высветліў наш карэспандэнт Уладзімір Сёмкін, у ліку праблем малога і сярэдняга бізнесу застаюцца бюракратыя і слабы доступ да крэдытных рэсурсаў.
Гэтае прадпрыемства зарэгістравана 8 гадоў таму. Вырабляюць тут гумавыя і пластмасавыя вырабы. Ля руля - прыватнік. Дырэктар упэўнены: каб паспяхова працаваць, трэба пастаянна развівацца. Як вынік - прадукцыя канкурэнтаздольная і новыя партнёры па бізнесе. А таксама прэферэнцыі ад дзяржавы.
Аб гэтым гаварыў і Кіраўнік дзяржавы на нядаўней прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: будзе аддача ад прадпрыемства, будзе і падтрымка ад дзяржавы.
На сённяшні дзень у Беларусі на рынку малога і сярэдняга бізнесу прыватнікі займаюць каля 90%. Каб падтрымаць развіццё гэтай галіны эканомікі, паводле слоў спецыялістаў, трэба зрабіць больш даступнай сістэму крэдытавання.
Пётр Пракаповіч, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: На першым плане пытанне, што малы і сярэдні бізнес мае вельмі малы (мякка скажам) доступ да крэдытных рэсурсаў. Таму ў найбліжэйшы час задача ўрада і Нацбанка стварыць больш даступныя ўмовы.
Як адзначыў Пётр Пракаповіч, яшчэ адно не менш важнае пытанне - недахоп прафесійных кадраў.
Для змянення гэтай сітуацыі было прынята рашэнне аб шчыльным супрацоўніцтве прадстаўнікоў бізнесу і Міністэрства адукацыі. Каб яны змаглі сумесна працаваць са студэнтамі, пачынаючы ад каледжаў і ліцэяў і заканчваючы ВНУ.
Бюракратызацыя, магчымасць унясення змяненняў у законапраекты і іншыя пытанні. Арганізацыя падобных семінараў і накіраваная на іх вырашэнне. Спецыялісты ўпэўненыя: такія сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу і кіраўніцтва краіны павінны праходзіць рэгулярна.














