Кадры NASA: чорная дзірка разарвала зорку

27 сентября 2019

Дзіўныя, рэдкія кадры публікуе NASA. Навукоўцам атрымалася зняць момант, калі каласальная чорная дзірка літаральна рве на шматкі зорку, якая патрапіла ў зону яе прыцягнення. Гэта першы ў гісторыі выпадак, калі атрымалася ўбачыць неверагодную касмічную падзею з пачатку і да самага канца, але падобныя інцыдэнты - з'ява нярэдкая. Яны ўзнікаюць, калі зоркі занадта моцна набліжаюцца да супермасіўных чорных дзірак.