Кадравыя рашэнні прэзідэнта ў сілавым блоку краіны

29 октября 2020

Пачнём з гучных кадравых перастановак. Яны датычацца сілавога блока краіны, таксама тры новыя памочнікі ў прэзідэнта. Ведаючы сітуацыю ў краіне, Аляксандр Лукашэнка ўзмацніў найважнейшыя напрамкі. Пры гэтым абазначыў акцэнт - функцыянал памочнікаў будзе значна пашыраны. Акрамя кадравай работы, гэта дапамога ў гарантаванні агульнай бяспекі, прамое ўзаемадзеянне з прэзідэнтам. Памочнік павінен стаць сапраўдным інспектарам у рэгіёне. Аляксандр Барсукоў прызначаны памочнікам па горадзе Мінску. Валерый Вакульчык - памочнікам па Брэсцкай вобласці (гэта яго родны рэгіён). Юрый Караеў - памочнікам па Гродзенскай вобласці. Міністрам унутраных спраў прызначаны Іван Кубракоў. Усе падрабязнасці гэтага кадравага дня ў нашых наступных выпусках.