Кадэцкі баль у Магілёве захоўвае афіцэрскія традыцыі

18 декабря 2017

Адной з яркіх падзей пераднавагодніх урачыстасцяў стаў кадэцкі баль у Магілёве.

Па добрай традыцыі ў старажытнай зале грамадзянскіх абрадаў ён сабраў мецэнатаў ад бізнесу. А таксама прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў, Міністэрства спорту і турызму. Шматлікія сертыфікаты, у тым ліку на 30 000 рублёў для набыцця мэблі і сістэмы відэаназірання, уручаныя выхаванцам вучылішча ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".

Дарэчы, падобны баль праходзіць ужо сёмы раз за гісторыю кадэцкага вучылішча. І пацвярджае захаванне афіцэрскіх традыцый.